У Берасці Някляеву адмовілі ў сустрэчы са студэнтамі

Радыё "Свабода"

Кандыдату ў прэзідэнты Ўладзімеру Някляеву адмовілі ў правядзенні сустрэчы з выбарцамі ў Берасцейскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Пушкіна.

Мікалай Коўш, як давераная асоба кандыдата, зьвярнуўся з пісьмовай заявай да рэктара ўнівэрсытэту з просьбай выдзеліць памяшканьне і аказаць садзейнічаньне ў правядзеньні 10 сьнежня сустрэчы Някляева з выкладчыкамі і студэнтамі, перадае БелаПАН.

Аднак 4 сьнежня спадар Коўш атрымаў адказ, што ў правядзеньні мерапрыемства адмоўлена нібыта з-за напружанага навучальнага працэсу, перагружанасьці навучальных плошчаў і рамонту.

"Я лічу, што прычыны надуманыя. У гэтым унівэрсытэце 1 сьнежня, як паведамлялі мясцовыя СМІ, адбылася сустрэча старшыні Берасьцейскага аблвыканкама з выкладчыкамі і студэнтамі. Таму расцэньваю гэтую адмову як перашкоду ў вядзеньні агітацыйнай кампаніі нязручнаму для ўладаў кандыдату на пасаду кіраўніка дзяржавы", – сказаў спадар Коўш.

Ён мае намер зьвярнуцца з адпаведнымі заявамі ў раённую і абласную выбарчыя камісіі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров